Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

Зразумець беларусаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 1 па 3 кастрычніка ў Беластоцкім універсітэце праходзіў Літаратурны фестываль «На памежжы культур». У рамках фестывалю 1 кастрычніка адбылася прэзентацыя новай кнігі прафесара Яўгена Мірановіча пра гісторыю Беларусі ў ХХ і ХХІ стагоддзях. Мерапрыемства сабрала прыстойны лік слухачоў; вёў яго Мікола Ваўранюк, а запар з аўтарам свае меркаванні пра сучасную Беларусь выказвалі таксама прафесар Алег Латышонак — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ды доктар Лешак Шарэпка, які ў 2011-2015 гадах быў амбасадарам Польшчы ў Беларусі.

Мікола Ваўранюк паставіў Алегу Латышонку пытанне, ці гэтая кніга добрая для таго, каб шэры чытач мог даведацца, чаму беларусы такія а не іншыя. У адказ было сказана, што складана пра беларусаў меркаваць і яму самому, асабліва пра тую Беларусь, якая была ў апошнім дзесяцігоддзі. Цяперашнюю Беларусь складана зразумець — гэта феномен. Былі спробы шматгранных здагадак пра Беларусь — гісторыкі, палітолагі, сацыёлагі — гэта асаблівы выпадак, які не ўкладваецца ў нейкія прынятыя рамкі. У кнізе паказана гісторыя, як гэты народ фармаваўся, бо народ паўставаў у ХХ стагоддзі і надалей паўстае перад нашымі вачыма. Кожны народ мяняецца — палякі, немцы... І беларусы не з’яўляюцца нікім асаблівым. Беларусы з’яўляюцца спецыфічным народам.

Мікола Ваўранюк: — Гісторыя беларусаў так склалася, што беларусы ў прынцыпе спазняюцца ў параўнанні з суседнімі народамі ў станаўленні нацыі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF