Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

Гарадзенскі гурток беларускай моладзі на старым фотаздымку

Сяргей ЧЫГРЫН

Той, хто цікавіцца гісторыяй Гародні, то памятае толькі тры калектыўныя фотаздымкі Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі напачатку ХХ стагоддзя. Адзін з іх быў зроблены ў 1910 годзе. На ім сфатаграфаваны 16 чалавек. У першым шэрагу: Зыгмунт Абрамовіч, Казімір Калышка, Адам Бычкоўскі. У другім шэрагу: Алена Шэгідзевіч, Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас), ксёндз Францішак Грынкевіч, Ганна Салянка, Станіслава Кунда. У трэцім шэрагу: Вінцусь Семяновіч, Марыя Салянка, Станіслаў Більмін, Францішак Эйсмант, Эдмунд Кунда, Павел Аляксюк, Часлаў Чарноцкі і Станіслаў Раманоўскі. На другім фотаздымку 1913 года сфатаграфаваны Людвіка Сівіцкая, Юзя Грынкевіч, Ян Раманскі, Адольф Зянюк, невядомы юнак і Марыся Бобрык.

Ёсць і трэці калектыўны фотаздымак сяброў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі, які быў зроблены праз год пасля першага. Калі на першых фотаздымках прозвішчы ўсіх сяброў гуртка былі вядомыя і яны публікаваліся, то на трэцім здымку, дзе ўжо не 16 і не 6 чалавек, а ажно 37, ніколі прозвішчы ўсіх сфатаграфаваных гурткоўцаў не былі расшыфраваны і раней не публікаваліся. Проста пад здымкам пісалі: Гарадзенскі гурток беларускай моладзі.

Упершыню гэты здымак я ўбачыў у зборніку краязнаўчых артыкулаў „Горад Святога Губертa” (Выпуск VI, 2012). Пад ім стаіць подпіс: „Гарадзенскі гурток беларускай моладзі. У цэнтры ксёндз Францішак Грынкевіч”. І ўсё.

Здымак быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF