Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

Бацькоўскі дом (ч. 54)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І той восенню 1958 года я перажыў мо першы свой смяротны страх (хаця меў перад гэтым сапраўдны страх і смерць, як той выпадак пры снопавязалцы на калгасным полі ў 1956 г., але яго цалкам не памятаю). А было так: у час капання бульбы недзе ў палове верасня зранку бацька з лапатай пайшоў капаць яму на сховішча бульбы на зіму, бо тады ўсе так рабілі. А пайшоў капаць яму пад Андрыянаву гару над самой колішняй дарогай, якая ішла ад выгана на Гайнаўку. І гэта дарога, ужо нячынная, і яе пачатак нам прыдзялілі ды саму гару і побач некалькі гектараў лесу — гэта ўжо наша. І іменна бацька тут рашыў выкапаць яму, бо высока і пясок мяккі, белы, і вада ніколі не падыдзе. Прайшла гадзіна, другая, а бацькі няма. Мы з маці ўстрывожыліся, бо ніколі так доўга ён не капаў. Я сеў на свой ровар маркі «Балтык» і еду пад Андрыянаву гару праверыць ход падзей, а гэта блізка ад дома мо няпоўнае паўкіламетра. Пад’язджаю пад узгорак і направа бачу свежавыкапаную яму, але яна абвалілася амаль роўна з зямлёю, і бацькі няма, і лапаты няма. Ясны вывад: бацька заўсёды капаў глыбокія ямы пад бульбу і тут раптам зямля з аднаго боку абвалілася і проста на яго і жыўцом яго пахавала. Гэта ўсё так рэальна выглядала, і відаць было шырокую выемку ў абваліўшайся цяжкай зямлі, а яна сапраўды цяжкая, а не пух. І мяне агарнуў сапраўдны жах і страх. Я быў цалкам упэўнены, што здарылася вялікае няшчасце. Я стаў крычаць і плакаць; маўляў ужо таты няма і як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF