Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

«Каб шво было простае» — Кастусь Кузьмін

Міра ЛУКША

Гарадоцкі цэнтр культуры імя Кастуся Каліноўскага зноў адкрывае забытых майстроў. На платах каля школы і ў доме культуры — выстава знойдзеных і ўратаваных здымкаў гэтага гарадоцкага краўца, фатографа, «возьнага» школы, якога людзі памятаюць (адкрыццё выставы — 3 кастрычніка) — Канстанціна Кузьміна. Адкрыты скарб — яго здымкі, якія, мабыць, першыя рабіў самаробным фотаапаратам.

Пачалося больш за два гады таму. Адзін з жыхароў Гарадка Мацей Лабэндзкі змясціў на адным з сайтаў сацсетак знойдзеныя ў «летняй кухні» негатывы былога ўласніка сядзібы. На здымках з саракавых, пяцідзясятых, шасцідзясятых гадоў — жыхары мястэчка і ваколіц. Вядома, што выклікалі яны шмат эмоцый і ўспамінаў асоб, якія маюць доступ да сацсетак. У «Гарадоцкіх навінах» паявілася інтэрв’ю з адкрывальнікам. Тэма прыціхла, негатывы чакалі апрацоўкі. Сёлетняй вясной працаўнікі ГЦК рашылі штосьці зрабіць з матэрыялу, які налічвае не менш дзвюх тысяч здымкаў.

Мацей прынёс у ГЦК аграмадны чамадан з негатывамі (часам у плачэўным стане), здымкамі, альбомам, дакументамі Канстанціна Кузьміна. Займаліся — яшчэ Дарога Сульжык і Магда Лотыш — сканаваннем здымкаў, апрацоўкай негатываў пры дапамозе спецыяльнай аплікацыі. Пачалі збіраць, спісваць успаміны пра спадара Кастуся — аказалася, чалавека рэнесансу — здольнага фатографа, краўца, пчаляра, школьнага стоража... Жыў па вуліцы Зарэчанскай, у доме № 19. У сваёй летняй кухні меў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF