Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

«Не апускаю рук»: кніжка-размова з Лявонам Тарасэвічам

Ганна КАНДРАЦЮК

Для беларусаў ад Гайнаўкі, Бельска ці Беластока ён — проста Лёнік. Тое, што ён мастак сусветнай вядомасці, прафесар Акадэміі мастацтваў, лаўрэат прэстыжных узнагарод, зорка сталічных салонаў, ужо не так важна. Галоўнае, ён — беларус! Шмат хто з нашых чытачоў назаве яго лепшым сябрам ды знойдзе сваё прозвішча ў кніжцы «Nie opuszczam rąk»*. Гэтага ўжо дастаткова, каб набыць, прачытаць і перадаць яе ў добрыя рукі. Праўда, вабнасць кнігі-размовы на 180 старонках не ў сваяцка-беларускай мітусні, а ў рэалістычных вобразах-успамінах. Ёсць расказ як расхваляваны бацька шпурляе пад плот гаршчок з ядой. Мова пра надта модны сёння ў кругах веган суп з крапівы. Для бацькі суп з крапівы гэта ўспамін бяды і бездапаможнасці. Як гаспадар і галава сям’і не дазволіць дайсці да слова балючай памяці. Бо смак, гэта ці не асноўны кампанент чалавечай памяці. Лёнік Тарасэвіч смак спалучае з дзеяннем, апавядае, як у сям’і калолі парсюка, як пасля крывавага морду ў сям’і ўспыхвала эйфарыя і ангажаванасць пры апрацоўцы мяса. Ён сам хатнім ножыкам рэзаў мяса, якім напіхалі пасля каўбасы. Жыццё сям’і на тры дні засяроджвалася вакол кішак, вантробаў, мяса, крыві, сала. А тыя каўбасы, пакуль маці дазволіла пакаштаваць, яшчэ два тыдні сушыліся на прыпечку. Затое гэта быў рарытэт, на від якога слінкі самі цяклі. Словам, успамін ад якога яшчэ сёння вар’яцеюць смакавыя рэцэптары.

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF