Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

Нобелеўская прэмія міру — беларускаму народу

Яўген ВАПА

Калі з’явіцца ў продажы гэты нумар нашага тыднёвіка, 8 кастрычніка даведаемся, хто стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. У вылучэнцах знаходзяцца таксама і два беларусы. Першы з іх — Алесь Бяляцкі, адзін з сімвалаў беларускага нацыянальнага адраджэння васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, а таксама сузаснавальнік беларускага праваабарончага руху, які пад яго кіраўніцтвам персаналізаваўся ў «Цэнтры абароны правоў чалавека Вясна-96». Алесь Бяляцкі мае шматлікія міжнародныя ўзнагароды за праваабарончую дзейнасць, у 2006 і 2012 гадах вылучаўся ўжо на Нобелеўскую прэмію. Зараз ізноў знаходзіцца за кратамі. Другая асоба — Святлана Ціханоўская, саперніца Аляксандра Лукашэнкі на жнівеньскіх, прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, муж якой таксама знаходзіцца ў турме. Яна, не будучы ў палітыцы, з дня на дзень узяла на сябе адказнасць стаць лоб у лоб з лукашэнкаўскай сістэмай паслявыбарчага тэрору і гвалту. Вучыцца яна палітыцы, якая ёсць зараз страшэнна ашуканскай, а таксама вытрымліваць усе ўдары, што проста прымушаюць плакаць у адкрытую. Святлану Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію міру вылучыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пра гэта стала вядома 30 студзеня. Апошні дзень студзеня згодна рэгламенту з’яўляецца апошнім днём вылучэння ў спісак кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію. «Гэта неймаверны гонар, і я дзякую Літве за ўсю падтрымку, якую яна аказвае беларусам. Бо вылучэнне — гэта не мая заслуга, гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF