Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

Трэба пісаць

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і дачакаўся! Цяпер я, у дадатак да ўсіх маіх шматлікіх непрыемнасцей і праблем, што наваліліся на мой і так не самы зайздросны ў гэтым сэнсе лёс, афіцыйна стаў яшчэ і „дармаедам”. Гэтага мне толькі не хапала!

Гэта ў Беларусі ёсць такі сацыяльны статус — дармаед. Пра гэта ўвесь свет ведае і здзіўляецца. Праўда, яго з уладных вуснаў часцей вымаўляюць па расейску — „тунеядец”, але сутнасці тое не мяняе. Усе негатыўныя наступствы дармаедскага ярлыка, калі ў канцы году не зможаш даказаць, што ты не „вярблюд”, пачынаюць працаваць незалежна ад таго, назвалі цябе па-чужынску „тунеядцам”, ці ўсё ж паважліва, і неяк цёпла, па-роднаму — „дармаедам”.

А яшчэ ж з ранку 1 кастрычніка, я, па афіцыйных даных, быў чалавекам хоць і не самым вітальным для дзяржаўных чыноў, але дастаткова сацыяльна важкім, ды пазбаўляўся і абараняўся законам сваёй краіны ад усялякай там дармаедскай знявагі з боку каго б там не было, у тым ліку і праўладных прадстаўнікоў роднай дзяржавы. Бо з ахвотай, ці не, а ўсё ж прызнаваўся гэтай дзяржавай не нейкім там закаранелым лайдаком, а нармальным беларускім пісьменнікам. Не абласканым дзяржавай, не ўлюблёным ва ўладных кабінетах, і нават, мякка кажучы, не зусім жаданым. Але ўсё ж пісьменнікам.

І вось у 18 гадзін 1 кастрычніка 2021года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў сваім рашэннем Саюз беларускіх пісьменнікаў, у які я меў гонар уваходзіць з 11 сакавіка 2009 года, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF