Ніва № 41 (3413), 10 кастрычніка 2021 г.

Маладыя беларусы і літоўцы разам

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы ў рамках праекта «Нацыянальныя меншасці багаццем Еўропы» з 20 па 24 верасня гасцявалі вучні і настаўнікі Гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні і Агульнаадукацыйнага ліцэя з літоўскай мовай навучання ў Пунску. У адпаведнасці з праграмай разам з гайнаўскімі белліцэістамі пабывалі яны ў Белавежы і Белавежскай пушчы, Супраслі, Бельску-Падляшскім, Гайнаўскім белмузеі, дзе знаёміліся з асаблівасцямі пушчанскай прыроды, беларускай культуры і нашых традыцый. З удзелам гасцей 23 верасня ў Гайнаўскім белліцэі адбылося адкрыццё беларускай рэгіянальнай ізбы з даўнім рукадзеллем і прыладамі працы. Яна размешчана ў зале Клуба беларускіх спраў. У апошні дзень пабыўкі гасцей было наладжана цыклічнае мерапрыемства «Пікнік з беларусам», якое з за пандэміі не адбылося толькі ў мінулым годзе. У час мерапрыемства выступілі белліцэісты, госці з па за школы з Гайнаўкі і ўдзельнікі праекта накіраванага да вучняў нацыянальных меншасцей з Вільні, Пунска і Гайнаўшчыны. У апошні дзень пабыўкі гасцей у Гайнаўцы адбылося падвядзенне вынікаў трохгадовага праекта «Нацыянальныя меншасці багаццем Еўропы».

— Мы ўжо раней супрацоўнічалі з Пунскім ліцэем, а пасля падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Калі з’явіўся праект «Нацыянальныя меншасці багаццем Еўропы», мы ім пакарысталіся, склалі праграму насычаную рознымі прапановамі. З выкарыстаннем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF