Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Фестываль пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 21 па 26 верасня праходзіў у Беластоку юбілейны XL Фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка». Асобныя канцэрты царкоўных песнапенняў адбыліся таксама ў некалькіх іншых мясцовасцях, у тым ліку ў Варшаве. У Фестывалі прынялі ўдзел хары з Афрыкі і Еўропы: Анголы, Латвіі, Літвы, Украіны, Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Польшчы. Да ўдзелу ў Фестывалі было заяўлена каля сарака хароў; не было ніводнага выканаўцы з Беларусі і Расіі...

21 верасня адбыўся інаўгурацыйны канцэрт «Музычныя перліны праваслаўя» ў выкананні хору Нацыянальнай філармоніі з Варшавы. Конкурсныя слуханні адбыліся з 23 па 25 верасня ў канцэртнай зале Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлеснай. У першы дзень выступілі хор старавераў «Унісон» з Латвіі, хор украінскага праваслаўнага прыхода з горада Сігет у Румыніі, хор грэка-каталіцкай Успенскай царквы з Варшавы, камерны хор «In Laetitia» з Варшавы, ансамбль невідучых «Кансананс» з Харкава на Украіне ды хор Сельскагаспадарчага ўніверсітэта ў Кракаве. У другі дзень конкурсных слуханняў запрэзентаваліся дзіцячыя хары з Вільні і Цярнопаля (Украіна), украінскі хор «Жураўлі» з Варшавы, хор «Basilica Cantans» вроцлаўскай архікатэдры, хор «Nostro Canto» універсітэта з Прэшава ў Славакіі, студэнцкія хары з Рыгі, Гданьскай палітэхнікі і Варшаўскага ўніверсітэта. У суботу выступілі хор семінарыстаў з Арада ў Румыніі, хор «Nova Alianca» з Луанды ў Анголі, хор Варшаўскай палітэхнікі, хор (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF