Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Фэст Беласток-Гродна пад ліўнем

Міра Лукша

Фестываль польскай і беларускай песні „Беласток-Гродна” сабраў удзельнікаў і гледачоў у дваццаць сёмы раз. І ў першы раз за многія гады не меў статусу міжнароднага! Таму, што сёлета ўпершыню палякі з Беларусі не здолелі прыехаць у госці да беларусаў Падляшша па ўсім зразумелых прычынах.

Немагчымасць зрабіць гэтае мерапрыемства традыцыйнай сустрэчай прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей з Польшчы і Беларусі не перакрэсліла яго. Як не дзіўна, але фестываль усё ж такі адбыўся! Таму, што беларусы Падляшша цэняць тыя цёплыя стасункі, якія маюць са сваімі ўсходнімі суседзямі-палякамі. Таму, што тутэйшыя беларусы, як і палякі па той бок мяжы, вельмі добра разумеюць, як важна быць сабой і заяўляць пра сябе, каб твой голас і тваю мову чулі там, дзе ты жывеш, — на зямлі, на якой спрадвеку жылі твае продкі.

Фестываль адбыўся нягледзячы ні на што, хоць апошняй перашкодай для ягонага правядзення мела стаць надвор’е! Хаваючыся ад халоднага дажджу ў намёце, прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша распавядалі пра тое, што сёлетні фестываль стаў для іх магчымасцю падтрымаць палякаў Беларусі. І гэтай магчымасцю скарысталіся каля 20 калектываў!

Каб фестываль „Беласток-Гродна” не згубіў свайго звычайнага нацыянальнага каларыту і балансу двухмоўя, арганізатары запрасілі да ўдзелу польскія калектывы з Польшчы, а некаторыя беларускія калектывы Падляшша выканалі песні па польскай мове.

У XXVII (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF