Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Музей памяці Сібіры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

8 верасня адбылася прэзентацыя мас-медыям новага беластоцкага музея — Музея памяці Сібіры. Адкрыццё ўстановы адбылося 17 верасня — у гадавіну захопу Савецкай Арміяй усходняй часткі ІІ Рэчы Паспалітай. Музей распаложаны ў былых казармах, пабудаваных у канцы міжваеннага перыяду, недалёка ад былога Палескага вакзала, зараз Фабрычнага, адкуль у 1940-41 гадах адбываліся дэпартацыі ў сібірскую і туркестанскую глыбінку жыхароў г.зв. Крэсаў. У час нямецкай акупацыі з гэтага ж самага вакзала адбываліся вывазкі яўрэяў у лагер смерці ў Трэблінцы...

Музей памяці Сібіры гэта ўстанова адукацыйнага характару, якая прыгадвае падзеі ўсяго часавага дыяпазону дачынення мясцовага насельніцтва з гэтым асаблівым рэгіёнам свету. Пачынаецца з часоў караля Стэфана Баторыя, калі ў выніку войнаў Рэчы Паспалітай з маскоўскай дзяржавай у Сібір трапілі захопленыя маскоўскім войскам палонныя польска-літоўскай дзяржавы. Дарэчы, з таго ж часу пачынаецца і панаванне Масквы ў Сібіры.

Шмат месца ў музейнай экспазіцыі адведзена ссыльным царскага перыяду, якія траплялі ў Сібір пасля паўстанняў 1831 і 1863 гадоў, а таксама пазней. Варта тут назваць некаторыя прозвішчы. Бенедыкт Дыбоўскі, Вікіпедыя: «Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ. Вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі. Медыцыну і прыродазнаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF