Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Я не пазнаёмілася б з Вамі, Сёстры!

Міра ЛУКША

Першая сустрэча з хваробай — 33 гады раней. Як дваццацігадовая, будучы ў санаторыі пасля цяжкай жаўтухі, у санаторным пакоі ў Длугаполі-Здроі, сядзеўшы з дзвюма жанчынамі — выкладчыцай універсітэта і медсястрой — усе з Падляшша, абследавала свае грудзі. Пад пальцамі адчула гузічак у правай грудзі. Сказала пра тое сяброўкам. «Вернешся ў Беласток, адразу ляці ў Анкалагічны цэнтр!» — загадалі мне. «Але нічога не бойся!» Пасля вяртання (а была гэта «зіма стагоддзя») неўзабаве я апынулася на вуліцы Аградовай у амбулаторыі. Аперыравалі мяне, можна сказаць, маланкава — тыдзень пасля біяпсіі быў выдалены гузак — гэта была «фібраадэнома», а праз больш дзясятка дзён я была на занятках ва ўніверсітэце. Аперыраваў мяне доктар Міхал Грыгарук. Са шпіталя выпусцілі мяне праз тыдзень, з «пасагам» адной таблеткі супрацьболевай з апіатамі, якой канчаткова я не выпіла. Пасля аперацыі маю да сёння сіняваты шрам. Тое кароткае спатканне з хваробай і людзьмі прычынілася да таго, што я інакш пачала адчуваць свет і людзей. Узніклі іншыя мае вершы (дэбютавала я пяць гадоў раней). Я стала больш уважлівая на хвіліны, радасная, улюбёная ў паасобных людзей, а з жыцця кожнага з іх можна напісаць паэму. Добрая энергія, якую я атрымала ад Тварца, выпраменьвалася з мяне на свет — людзей, прыроду, звяроў і нават на муры будынін. Я віталася з людзьмі, дрэвамі, маўклівымі людзьмі. Хадзілі за мой звяры па вёсках, якія я наведвала (працую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF