Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Фэст здароўя ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Калі ў маладых людзей ёсць добрае здароўе, наогул не думаюць, што яно можа раптоўна пагоршыцца. Штораз часцей ідзе змаганне з хваробамі, якія з’яўляюцца паслядоўнасцю забруджання акружаючага нас асяроддзя. Наогул карыстаемся харчаваннем, якое вырошчваецца з прымяненнем мінеральнага ўгнаення і хімікатаў, не гаворачы ўжо пра яго генетычную мадыфікацыю. Акружаны мы пластмасавамі прадуктамі і штодзень карыстаемся электронікай, што таксама мае адмоўнае ўздзеянне на наша здароўе. Фэст здароўя, які 29 жніўня наладзіла гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія ў будынку Гайнаўскага дома культуры і ў яго наваколлі, праходзіў пад лозунгам «У здаровым целе — здаровы дух». На фэсце было многа прафілактыкі, прэзентацыя і магчымасць пакупкі здаровага харчавання, многа руху для дзетак, прэзентацыя абрадавых ручнікоў і беларускіх песень.

Фэст здароўя са сцэны ГДК адкрылі Люцына Рушук — старшыня гайнаўскага аддзялення Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, якое дзейнічае пры Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы і духоўны апякун брацтва протаіерэй Марк Юрчук. Люцына Рушук успомніла гісторыю фэстаў здароўя пад лозунгам «У здаровым целе — здаровы дух». Выступаючыя на сцэне заахвочвалі побач духоўных намаганняў карыстацца таксама прафілактыкай, правяраць стан здароўя і трымацца здаровага ладу жыцця, які дазволіць пазбегнуць часткі хвароб. Старшыня брацтва прывітала гасцей, у тым ліку святароў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF