Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Бацькаўшчына гэта...

Яўген ВАПА

Сумныя весткі з Беларусі, гэта на жаль не навіна. У мінулую пятніцу ўлады развязалі Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, арганізацыю якая па меры сваіх магчымасцяў старалася працаваць з беларусамі, якія апынуліся па-за межамі Беларусі. Дыктатура лукашызму бязлітасная да ўсіх праяваў беларускасці. Хачу зараз нагадаць сваё выступленне на чацвёртым З’ездзе беларусаў свету „Бацькаўшчына”, ў ліпені 2005 года. Інспірацыяй было напісанае на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя эсэ Уладзіміра Арлова „Незалежнасць гэта...”. На жаль падзеі апошніх шаснаццаці гадоў паказалі нам не развіццё беларускай Бацькаўшчыны, а русіфікацыйную дыктатуру ў Рэспубліцы Беларусь. Але мы пераможам.

„Бацькаўшчына гэта... калі патэлефануеш у дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў любым кутку свету ды скажаш „Добры дзень”, у адказ пачуеш такое ж беларускае, а не „Здравствуйте, слушаю вас”. А калі занясеш прашэнне ў візе, то не захвалюешся — дадуць яе табе ці не. Аднаразовую, трохразовую, гадавую — а можа і цалкам адмовяць. Бо калі думаеш па-беларуску, то людзей такіх не надта хоча бачыць твая Бацькаўшчына. І крыўдна, і сорамна, калі з гонарам крочаць цэнтрам беларускай сталіцы псеўдаславянскія вычварэнцы, а табе прадвызначаюць самоту, забыццё, рэзервацыю...

Бацькаўшчына гэта... калі перасякаеш беларускую мяжу і радуешся культурнасці памежнікаў і мытнікаў, а не наколваешся на падазронасць ад кожнага слова на роднай мове. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF