Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Беларуская тоеснасць

Віктар САЗОНАЎ

„І дабрашчасны той, хто свет наведаў наш, вось у яго фатальныя хвіліны”. Так сказаў паэт. А паэты, кажуць, гучна гавораць тое, што ім на вуха ціхенька нашэптваюць Нябёсы. Ну мусіць жа хоць нехта ў нечым разбірацца, хаця б на ўзроўні ўнутранай інтуіцыі!

А зрэшты, не толькі адным паэтам Нябёсы нясуць Ісціну. Ёсць і такое меркаванне, што менавіта Народ ніколі не памыляецца, і сваім калектыўным розумам заўсёды абірае максімальна правільны шлях і прымае найлепшае на дадзены момант рашэнне і для сябе, і для будучых пакаленняў. І нават для тых, хто выступае, а часамі і змагаецца супраць таго абранага шляху.

Дык вось, Народ у гэтым пытанні, пра „дабрашчаснасць таго, хто наведаў наш свет у яго фатальныя хвіліны” мае сваё меркаванне. Бо старадаўні народны праклён у бок нядобрага суразмоўцы напэўна ёсць ува ўсіх народаў планеты і на ўсіх мовах свету гучыць прыкладна аднолькава: „А каб табе прыйшлося жыць у час фатальных перамен”.

Так гавораць тым, каму жадаюць кепскага. Маўляў, у фатальныя хвіліны свету не будзеш мець ані пакою, ані прытулку, ані нават самай звычайнай мажлівасці на роздум. Адно толькі цярпець мусіш і ўвесь час змагацца за выжыванне. Ну, а калі ты ёсць сапраўдным змагаром, то яшчэ да апантанасці, не шкадуючы ні сябе ні навакольных, біцца за тое, каб хутчэй наблізіць змены да лепшага і, адпаведна, прыблізіць час стабільнасці, пакою ды гармоніі. Са шкуры вылазіць будзеш, каб хутчэй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF