Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Перліны праваслаўя!

Ганна КАНДРАЦЮК

Мы звыкліся, што адкрыццё Фестывалю пяючай душы, гэта знакавая падзея. Арганізатары запрашаюць мінулагодніх лаўрэатаў, каб яны заспявалі асобны канцэрт.

У гэтым годзе публіку чакалі «Музычныя перліны праваслаўя», якія падрыхтаваў самы прэстыжны ў Польшчы Хор нацыянальнай філармоніі ў Варшаве пад дырэкцыяй Барташа Міхалоўскага.

— Прыезду гэтага хору Беласток чакаў 21 год, — гаварылі арганізатары.

Не магло быць інакш. Сёлета, з 21 па 26 верасня праходзіў юбілейны, саракавы выпуск Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2021». Сорак гадоў у правасдаўнай традыцыі гэта час, калі ідэя атрымлівае сваё перафармаванне ў новую якасць.

Фестываль царкоўнай музыкі значны не толькі працягласцю; ён дабіўся міжнароднага прызнання і стаў культурнай падзеяй рэгіёна. Як гаварыў яго стваральнік і дырэктар Мікола Бушко, цягам сарака гадоў на фестывалі выступіла больш за 900 хораў з 41 краіны свету — з Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі. Словам, з’явіўся цэлы свет! Усё гэта неверагодна, калі ўлічыць, што ідэя нарадзілася ў праваслаўным кругу Гайнаўкі і першыя гады, калі выступалі царкоўныя хары з наваколля, мерапрыемства ўспрымалася як праваслаўна-беларускае свята.

* * *

Вялікай нечаканасцю ў час інаўгурацыйнага канцэрта быў момант, калі Мікола Бушко, які ў першы дзень разам з Ілонай Карпюк павёў канферанс, заказаў забаронены рэжымам Беларусі гімн Магутны Божа. Гэты твор (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF