Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Фальклор і ідэнтычнасць пагранічча

Міра ЛУКША

У суботу, 4 верасня мястэчка і гмінны цэнтр Нараўка мела сваё вялікае святкаванне, якое пачалося пасля 15.00 з дзясятай агульнанацыянальнай кампаніі «Нацыянальнае чытанне», якая прайшла пад ганаровым патранатам прэзідэнта Рэспублікі Польшча. Асноўным чытаннем гэтага года стала «Мараль Пані Дульскай» Габрыелі Запольскай, якая раскрыла мараль тагачаснага мяшчанства. Прозвішча галоўнай гераіні — Дульская — стала сталай рысай пальшчызны. Дульшчызна — гэта тэрмін для абазначэння каўтунства, мяшчанскай крывадушнасці і вузкасці поглядаў у спалучэнні з высокім меркаваннем аб уласных маральных каштоўнасцях. У ролях герояў кнігі выступілі: войт Нараўчанскай гміны Яраслаў Галубоўскі, сакратар гміны — Ян Хомчук, радныя — Барбара Бірыцкая і Станіслаў Садоўскі (выдатны пан Дульскі), супрацоўнікі бібліятэкі мясцовага самакіравання (у Нараўцы, Семяноўцы і Ляўкове) у асобах Анны Стульгіс, Галіны Панькоўскай і Крысціны Паскробка, а таксама сакратара Саюза пенсіянераў і інвалідаў у Нараўцы — Люцыны Зданоўскай і бібліятэкаркі з Нараўкі — Крысціны Аніскевіч. Дзякуючы ўключэнню акцыі ў праграму мерапрыемства на свежым паветры, якое адбылося ў гэты дзень, яно набыло прыгожую сцэнічную абстаноўку, а дзякуючы гукавой сістэме — значна больш рэзанансны гук.

Яшчэ адным пунктам гэтага ўрачыстага адкрыцця стала асвячэнне сельскагаспадарчай прадукцыі прадстаўнікамі мясцовага духавенства. Айцы Адам Турлінскі з рыма-каталіцкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF