Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Родны п’яніца ў гасцях (ч. 53)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Пры пасадцы лесу пазнаў я новых сяброў, у тым ліку Ігнацюкоў — Аркадзія і яго брата з вёскі Карыціскі. Садзім мы лес, здаецца, работа лёгкая, чуваць, што ў людзей добры настрой. Што гэта значыць — быць маладым і здаровым. І работа не падганяла. А садзіць лес гэта ў сапраўднасці цяжкая і катаржная праца, бо не адагнешся ад зямлі і костура. Калі штосьці не так, пачуеш ад наглядчыка — лесніка ці гаёвага — прыкрае слова «маніпулянт», а то і пагрозу, што будзеш звольнены з такой «амерыканскай» работы. І мы стараліся як маглі, каб штосьці зарабіць. Кіраўніком работы быў ляснік Георгій Сцепанюк, добры чалавек. Я з ім шчыра пасябраваў на многія гады, да самай смерці (некалькі гадоў таму як ён памёр) і ніколі дрэннага слова пра гэтага чалавека не сказаў. Быў і гаёвы Беглюк недзе з пад Нараўкі, які вельмі брыдка лаяўся, але мы да гэтага скора прывыклі. Таксама стаяў над намі «маніпулянт» — хлопец з Істока Васіль Андрасюк, пазнейшы мой начальнік пошты ў Дубічах-Царкоўных. І колькі мы зараблялі ў дзень? Усяго 29 злотых за восем гадзін цяжкай працы. Мы, хлопцы, колбамі прабівалі зямлю, а дзяўчаты, заўсёды нагнуўшыся ракам, з кошыка выцягвалі саджанец дрэўца і пільна саджалі ў прабітую прабоіну, а мы прытоптвалі костурам і работа ішла. Дзяўчаты чамусьці не хацелі мяняцца ролямі пры рабоце, хаця іх работа была цяжэйшай ад нашай. Гэта была свайго роду жабрацкая днёўка, але дзе лепшую знойдзеш. І толькі падумаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF