Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Юбілейны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі»

Аляксей МАРОЗ

Саракавы Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які з 13 да 18 верасня праходзіў у асноўным у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, адзначаўся багаццем царкоўнай музыкі і разнароднасцю хароў з Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі і Літвы, якія прыехалі ў Гайнаўку і запрэзентаваліся ў рэжыме анлайн. Са спецыяльным канцэртам выступіў хор з Латвіі. Шматлікая публіка захаплялася мастацтвам царкоўнай музыкі. Вельмі важнай была таксама духоўная ангажаванасць харыстаў падчас спеву.

Фестываль арганізаваўся з блаславенства мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Анджэя Дуды. У час міжнароднага мерапрыемства выступіла 30 хароў. Арганізатары Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», якімі з’яўляюцца Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі», Свята-Троіцкі прыход у Гайнаўцы і Гайнаўскі дом культуры, у час саракавога выпуску звярталі ўвагу на яго юбілейны характар. Між іншым, запрошаны былі лепшыя хары, якія паспяхова выступілі ў Гайнаўцы раней. Хары з Польшчы і замежжа займальна запрэзентаваліся ў час конкурсных слуханняў у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы. У Гайнаўскім доме культуры публіка сачыла за выступамі замежных хароў, якіх выступы трансляваліся анлайн. Фестываль не быў наладжаны ў маі з за эпідэміі каранавіруса і так як год таму праходзіў у верасні. Аднак адбываўся ўжо ў час чарговай хвалі каранавіруса ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF