Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Новыя інвестыцыі ў Арлянскай гміне (ч.ІІ)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Грамадскія праекты. Свет ідзе наперад з прагрэсам, хаця карысць ад яго нямногім; так маюцца справы напр. з вясковымі святліцамі. Сягаючы памяццю ў неадлеглыя яшчэ 1990-я гады, відаць прорву да цяперашняга часу. Многія тадышнія вясковыя жыхары, у тым і натоўпы моладзі, не мелі выгадных варункаў, а зараз жменькі вясковых маладых маюць такія як у гарадах выгады.

У 1980-х і 1990-х гадах па вёсках было многа моладзі. Гулялі, трымалі традыцыі, займаліся спортам і... не наракалі. Здаралася, як у Кашалях, што маладыя людзі грамадскім чынам пабудавалі спартыўную пляцоўку. Шчаслівай была вёска, якая мела ўласную святліцу — звычайны будынак без выгад, з паганымі сценамі і старой падлогай. У святліцы быў свой асаблівы пах — старасці, сырасці і адсутнасці рамонту, абнаўлення, але ў вокнах былі шыбы. Пра гэта добра ведаю, бо пазнаў многа святліц, іграючы ў іх на вяселлях і танцавальных забавах. Вакол святліц не было ніякіх выгад, нават лавачкі. Але тыя сціплыя святліцы бурлілі жыццём, бо ў іх часта адбываліся забавы. Калі ў вёсцы не было святліцы, то пад забаву рыхтавалі «пляцоўку», упрыгожвалі бярозкамі. Маладыя людзі гулялі, знаёміліся, а пасля жаніліся. Хопіць сёння спытаць старэйшых людзей, як яны пазнаёміліся; адкажуць, што на забаве.

Пад канец 1980-х гадоў забавы па вёсках сталі занікаць. Прычыніліся да гэтага змены культуры, а таксама гмінная — і не толькі — размеркавальная сістэма. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF