Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Як старую Дамінку з мёртвых адкалыхалі

Ганна КАНДРАЦЮК

Крык, шэлест, лямант. Нехта ўбягае ў хату, зрывае з ложка радзюгу. Ляскаюць дзверы, на сцяне гарлапаніць радыё-точка. Выбягаю басанож на вуліцу і лячу ў сярэдзіну крыку. На месцы рой людзей, мітусня. Праціскаюся між чужыя ногі і рукі, як кацяня, каб пабачыць. Дамінка ляжыць на траве, без дыху і слыху, скручаная ў рагаль, як цень чалавечка.

— Трэба выклікаць пагатове! — нехта падае каманду.

— Няма моцных, не даедуць!

Каб вызваць хуткую дапамогу, спачатку трэба з’ездзіць у суседнюю вёску, адтуль пазваніць у бальніцу. Як добра пойдзе, як па дарозе не застрагнуць у балоце, дык будуць за гадзіну-паўтары. Ці будзе яшчэ каго ратаваць? Яна ж, бедная бабулька, адной нагой ужо на тым свеце...

Ад бездапаможнасці млеюць рукі. І жаль, жаль Косціка! Не з такой песняй мелі яго сёння правесці ў войска...

* * *

У вёсцы ад рання рыхтаваліся да адпраўкі. Хлопцы зносілі ад суседзяў сталы, абгарадзілі свежай бярэзінай пляцоўку для танцаў. Па хатах выпякалі пірагі і булкі з макам. Кожны, як мог, дакладаўся да стала, не прыстоіла ісці ў гасціну з пустымі рукамі. Для кавалераў было прасцей, хапіла прыдбаць буталь гарэлкі. Затое дзяўчаты перасцігаліся ў выпечках і закусках. Яшчэ важней было паказацца з моднай прычоскай, у новай квяцістай сукенцы ад краўчыхі. Усе думалі пра Косціка, якога з песняй і горкай слязой правядуць у войска. Адпраўка — рэч святая. Бацькі запрасілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF