Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Мяжа бесчалавечнай гульні

Яўген ВАПА

Мінулыя выходныя пастрашылі тым брыдкім, восеньскім абліччам. У пятніцу вечарам тэмпература яшчэ трымалася каля пятнаццаці градусаў, каб ужо ў суботнюю раніцу зляцець да шасці і трымацца на такім узроўні ртутнага слупка і ў нядзелю. Многія не верылі такім раней агучаным па радыё і тэлебачанні прагнозам надвор’я. Холад падмацоўваўся ідучым без перапынку дожджыкам і ветрам, што патрапіў закруціць і засвістаць за нашымі вокнамі. Адным словам, хто не мусіў прабываць за такой пагодай на двары, ці выконваць іншыя запланаваныя там загадзя абавязкі, то масціў сабе ў хатнім цяпле адпачынкавыя абставіны. Скрыгаталі зубамі грыбнікі, што за такім холадам могуць перастаць расці любімыя імі лясныя трафеі. Дождж даў ім надзею, пахаладанне яе рэзка панізіла. Але ведаючы жыццё і грыбніковую азартнасць, нягледзячы на ўсё пацягнулі яны ў свае любімыя і скрываныя месцы.

Мне менавіта першы, восеньскі, дэпрэсіўны подых прыйшлося правесці ў родным, бацькоўскім гняздзе ў пушчанскім кутку. Траскучы агонь пад кухоннай плітой не даваў змерзнуць, а наадварот пачуццё ўтульнасці ўлівалася ў чалавечае цела. У такі момант добра проста ўглядацца ў акно з думкай, як гэта добра, што не знаходзішся па яго другім баку. Аднак як не дзіўна, але на вясковай вуліцы дзеялася вельмі многа. А ўсё па прычыне машын памежнай стражы, якія раз-пораз праязджалі па нашай брукаванцы. У нядзелю з’явіліся тут праездам і салідныя паліцэйскія машыны з нейкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF