Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Перакідваюць мігрантаў найлепшыя кантарбандысты

Міра ЛУКША

Мяжа шчыльная? Немцы кажуць, што не.

Надзвычайнае становішча, уведзенае польскім урадам, выключае журналістаў з працы па ўсёй працягласці польска-беларускай мяжы. Таму немагчыма даць чытачам больш дакладную інфармацыю пра падзеі або паказаць фатаграфіі разрэзанай памежнай агароджы. Розныя рэдакцыі апублікавалі заяву, што такія дзеянні ўлад супярэчаць прынцыпу свабоды слова і азначаюць пазбаўленне грамадскасці права на інфармацыю.

Памежная служба таксама не дае больш падрабязнай інфармацыі аб тым, колькі спроб перасячэння мяжы было паспяхова выканана. Замест гэтага яны паведамляюць пра колькасць спроб і затрыманых. Частка мігрантаў выведзена на беларускі бок.

Усё больш доказаў таго, што мігранты змаглі трапіць углыб Польшчы. Звычайна іх месца прызначэння — Нямеччына, і іх там затрымліваюць. 1 верасня асацыяцыя мясцовых муніцыпалітэтаў AmtStettinerHaff (мяжуе з Заходнепаморскім ваяводствам) звярнулася да жыхароў з просьбай паведаміць у паліцыю, што «групы невядомых людзей» перамяшчаюцца па мясцовых дарогах або паляць кастры. Паводле паведамленняў тамашніх СМІ, першыя дзеянні службаў ужо адбыліся.

А мігранты ўжо знайшлі спосаб перабрацца праз «плот Блашчака»! Жыхары Крынак кажуць, што мігранты, якія перабраліся з Беларусі, ужо знайшлі спосаб перасекчы тую калючую агароджу. Драцяныя заблытанні перарэзаны, а групы мігрантаў хаваюцца ў лясах. Нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF