Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Адзінства для аднаго

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На фоне страшэннага расколу ўлады і грамадства ў Беларусі, які паглыбляўся гадамі і выйшаў на свой пік летась, у дзяржаве бягучы 2021 год нібы ў насмешку ці нават здзек быў абвешчаны годам «народнага адзінства». Зразумела, што пра ніякі дыялог ці тым больш перамовы і замірэнне ўлады з грамадствам гутарка не ішла ад пачатку. На такія крокі сённяшняя дзяржава не здольная проста ў сілу сваёй прыроды. «Адзінства» ў разуменні ўлады — гэта найперш поўнае і рабскае падпарадкаванне людзей дзяржаўным сілавым органам і бюракратычным структурам кіравання. Паслухмянасць і выкананне дзяржаўных заданняў — гэта і ёсць для яе «адзінства».

Вельмі характэрны і дзень, абраны рэжымам для ўсенароднага святкавання — 17 верасня — у гонар аб’яднання Усходняй і Заходняй частак Беларусі ў 1939 годзе. Увесь апошні год кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь сістэмна і паслядоўна сеяла і распальвала нянавісць практычна да ўсіх суседзяў. Ну акрамя, канечне, свайго старэйшага крамлёўскага брата, які летась чарговы раз уратаваў рэжым, прычым на гэты раз ужо ад поўнага фізічнага краху. Падаецца і дзень святкавання быў абраны, каб найперш дагадзіць маскоўскім гаспадарам. Невыпадкова ж і ў Расеі дзень народнага адзінства наўпрост звязаны з дачыненнямі з Рэччу Паспалітай. Прыгадаю тут, што расейцы з 2005 года святкуюць такі дзень 4 лістапада — а прымеркавана гэта да далёкіх падзей 1612 года, калі маскоўскае апалчэнне «вызвалілася» ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF