Ніва № 39 (3411), 26 верасня 2021 г.

Адкрыццё музея

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Цягам некалькіх дзён да адкрыцця Музея памяці Сібіры дынамікі ў беластоцкіх гарадскіх аўтобусах так вяшчалі пра новую ўстанову: «Месца, у якім звычайныя з выгляду прадметы апавядаюць незвычайныя гісторыі, пераносячы нас у незвычайную краіну, таемную, прыгожую, а адначасна жорсткую і бязлітасную Сібір».

17 верасня, апоўдні, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі прывітаў высокіх гасцей, у іх ліку сібіракоў, прэзідэнта Рэчы Паспалітай Анджэя Дуду, былога прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага, віцэ-маршалак Сейма Малгажату Кідаву-Блонску, віцэ-прэм’ера і міністра культуры Пятра Глінскага ды іншых. Сказаў ён, м.інш.:

— Сібір гэта злавеснае палякам слова, гэта сімвал пакут мільёнаў ахвяр. Слова тым больш змрочнае, што цягам гадоў абкладзенае кляймом маўчання. Гэта слова, якое асацыюецца нам галоўным чынам з вывазкамі ў час Другой сусветнай вайны, калі ў голадзе і холадзе палякі, ад немаўлят па старэч, пад дуламі савецкіх карабінаў рушалі ў шматтыднёвую дарогу ў пекла, збітыя ў халодных быдлячых вагонах. Там на Усходзе чакала іх праца ў нялюдскіх варунках — голад, хваробы, смерць. (...) Мала ведаем пра польскіх першапраходцаў, якія з XVII па пачатак ХХ стагоддзя насуперак усяму неслі цывілізацыю ў гэтую дзікую краіну. Аповесць пра Сібір не была б поўнай без так шматлікіх падарожнікаў, навукоўцаў, фабрыкантаў, вынаходнікаў, якія пакінулі ў ёй так выразны след. Большасць іх трапіла туды ў якасці ссыльных. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF