Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

«Дакажам, што ў такіх часах можна супрацоўнічаць з Беларуссю і быць добрымі суседзямі»

Уршуля ШУБЗДА

Адны ставілі яго ў якасці адмоўнага прыкладу таго, як можа завершыцца бяздумная індустрыялізацыя краіны, другія бачылі ў ім выдатнага візіянера, які стаў ахвярай інтрыг зайздросных людзей. Імя Антонія Тызенгаўза апошнімі гадамі гучала пры нагодзе трансгранічнага праекта Саколкі і Гародні. Праект «Шляхам Тызенгаўза» меў спалучаць абодва гарады, але выпаў у перыяд турыстычнага рэгрэсу. Відавочна, мроя Тызенгаўза аб культурным развіцці Гродзеншчыны і Сакольшчыны надалей не можа здзейсніцца.

Новы перыяд гістарычных будынкаў

Адкрыццё гістарычнай камяніцы з першай паловы XIX стагоддзя гэта кульмінацыя трансгранічнага праекта «Шляхам Тызенгаўза — стварэнне турыстычнага шляху для папулярызацыі культурнай і гістарычнай спадчыны двух гарадоў, Саколкі і Гародні», які сумесна рэалізавалі ўлады Гродна і Саколкі. Гістарычнай камяніцы, якая пападала ў руіну, зараз вярнулі бляск.

— Ахвотных было многа, але менавіта праект «Шляхам Тызенгаўза» атрымаў фінансаванне, а трэба было перамагчы трыццаць іншых праектаў, каб атрымаць сродкі з Еўрасаюза. Гэта сведчыць, што праект быў добры. Саколцы і Гародні, адным словам, пашанцавала, — адзначыў Томаш Енджаеўскі з Тэхнічнага сакратарыята Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна на 2014-2020 гады».

Адрамантаваная камяніца Тызенгаўза ў самым цэнтры Саколкі была ўрачыста адкрыта 25 жніўня. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF