Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Вы — нашы героі

Міра ЛУКША

Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку прысудзілі 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса), стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК).

Роберт Тышкевіч: — Пасля таемнага працэсу іх прысудзілі на гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іх цвёрдае стаўленне павінна быць заклікам да нас: яшчэ большай салідарнасці і новых санкцый супраць рэжыму. Жыве Беларусь!

Абое яны знаходзіліся пад вартай з верасня 2020 года. Суд над імі праходзіў у закрытым рэжыме. Абарона абвяшчае абскарджанне прысуду, які, на яе думку, беспадстаўны і незаконны. Паводле яе слоў, ніякіх доказаў віны асуджаных не было прадстаўлена. Калеснікава і Знак абвінавачваюцца ў закліках дзейнічаць у шкоду нацыянальнай бяспецы, змове з мэтай захопу ўлады ў краіне і стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі. На гэты факт звярнула ўвагу і беларуская апазіцыйная актывістка Святлана Ціханоўская: «Рэжым хацеў бы бачыць Макса і Марыю зламанымі і бяссільнымі. Але мы бачым нашых герояў моцнымі і свабоднымі ўнутры. Яны выйдуць на волю значна раней. Прыдуманыя для іх прысуды не павінны нас палохаць — Максім і Марыя гэтага, вядома, не хацелі б».

Марыя Калеснікава — прафесійная музыкантка. Яна выпускніца Беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF