Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Раней у Курашаве не было беларускага фэсту

Аляксей МАРОЗ

Курашава — невялікая вёска ў Белавежскай пушчы непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Спадарыня Яўгенія, якая ад пяцідзесяці галоў жыве ў пушчанскім сяле, заявіла, што за гэты перыяд не было ў Курашаве ніводнага беларускага фэсту. Культурнае жыццё жыхароў ляснога сяла адбываецца ў суседняй Палічнай. Зараз там актыўная дзейнасць вядзецца ў святліцы, таксама з удзелам асоб з Курашава.

Калі Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы з дапамогай Управы горада Кляшчэлі і Гарадскога асяродка культуры спорту і рэкрэацыі «Гладышка» 29 жніўня арганізавалі ў Курашаве беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі», не было яшчэ аб’яўлена надзвычайнае становішча ў памежнай паласе. Ехаў я тады свабодна ў Курашава побач вёсак Войнаўка, Старына, Гурноўшчына і Круглае Дубіцкай гміны і ніхто мяне не затрымліваў, але зараз у Курашава і суседнія вёскі не дабярэшся, калі не маеш сваякоў у памежных сёлах.

Беларускі фэст у Курашаве пачаўся пры сонечным надвор’і, але хутка наплылі хмары і выпаў невялікі дожджык. Побач месца фэсту стаяла многа аўтамабіляў. У мінулым маладыя дабіраліся на забавы на матацыклах, роварах і нават пяшком, а яшчэ раней на танцы ездзілі на фурманках. Зараз паўсюдна ўсе ездзяць на аўтамабілях, для якіх арганізатары мерапрыемстваў намагаюцца выдзяляць аўтастаянкі, калі такое магчымае. У Курашаве сярод аўтамабіляў стаяў адзін, на выгляд новы, трактар. Цяпер земляробы з большай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF