Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

У Батумі

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

У жніўні я быў на адпачынку ў Грузіі ў прыморскім горадзе Батумі. Таксама ведаю, што сёлета было тут некалькі чалавек з нашага Падляшша. Гэта вялікі чарнаморскі курорт на паўднёвым захадзе Грузіі, недалёка ад мяжы з Турцыяй. Я быў тут другі раз (першы — 6 гадоў таму).

А памятаеце такую папулярную песню гурта «Філіпінкі»?

«...Батумі, эх, Батумі, батумскія чайныя палі, цыкадамі звінячы світанак сведкам быў шчасных хвілін. Батумі, эх, Батумі, батумскія чайныя палі. Цыкадамі звінячы світанак сведкам быў шчасця хвілін...».

Песня паходзіць з 1964 г. Аўтаркай тэксту была Оля Абарская, а кампазітарам — армянін Арцемі Айваз’ян. Яны былі першым жаночым вакальным ансамблем у Польшчы (і нават у Еўропе) і выступілі на каля чатырох тысячах канцэртаў на трох кантынентах. Іх кар’ера працягвалася з 1959 года па 1974 год. «Філіпінкі» былі вельмі папулярнымі. Верагодна, таму цяпер многія людзі асацыююць Батумі (і Грузію) з гарбатай.

Па прыбыцці сюды высвятляецца, што рэальнасць крыху іншая. Не відаць гэтых «чароўных чайных палёў». Госці крыху расчараваныя.

Гісторыя вырошчвання гарбаты ў гэтым рэгіёне звязана з Расійскай імперыяй. Субтрапічны клімат Паўднёвага Каўказа спрыяў развіццю надзей на эканамічны поспех. Было прынята рашэнне аб стварэнні першых палеткаў (з пераменным поспехам). Чалавекам, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё мясцовай чайнай прамысловасці, быў Лію Джон Чжау з поўдня Кітая (іншая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF