Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Новыя інвестыцыі ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Больш за два гады на пасадзе арлянскага войта Лявон ПАЎЛЮЧУК. Вось што ён абнародаваў у час фэсту 1 жніўня наконт арлянскіх інвестыцый:

— Шаноўнае спадарства! Апошні год прынёс нам абвастрэнні, нельга было ладзіць такіх вялікіх мерапрыемстваў як сёння, аднак не перашкодзіла нам гэта ў рэалізацыі інвестыцый. Вельмі радуюся, што за гэтыя два гады ўдалося нам прыцягнуць вельмі многа сродкаў на рэалізацыю гмінных інвестыцый, і то не толькі такіх звычайных як дарогі. Цешуся, што пачалі рэалізаваць такія інвестыцыі, як пабудова дзённага дома дапамогі (у старым былым жыдоўскім будынку, дзе да 2015 года быў асяродак здароўя, зараз ён пустуе — М. М.), зроблены першыя захады дзеля пабудовы вадаёма-рэзервуара (у пачатку Орлі, амаль насупраць млына над Арлянкай па вуліцы Бельскай да лесу, званага Борам — М. М.). Цешуся таксама з такіх інвестыцый, якія непасрэдна трапляюць да нашых жыхароў, якія адчуюць, што гэта м.інш. газаправод, які ў Орлі ўжо ёсць — будзе гэта альтэрнатыўная крыніца цяпла (дагэтуль газаправод пракладзены па дзвюх вуліцах: Бельскай і далей вуліцай Міцкевіча — фрагмент каля Гміннай управы ды Кляшчэлеўскай вуліцай да канца Орлі ў напрамку Рудутаў; адно малалікія жыхары падключыліся да газаправода — М. М.). Святлаводы, якія зараз пракладваюцца, будуць формай абанемента: тэлефон, інтэрнэт, тэлебачанне; гэта ўжо ёсць у вялікіх гарадах. Не буду расказваць аб усіх інвестыцыях, бо вас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF