Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Беларускія жанчыны ўчора і сёння (ч.ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Беларусі жанчынам цяжка дабіцца павышэння па кар’ернай лесвіцы, выйсці на кіраўнічыя пасады. Ім безупынна паўтараюць патрыярхальны напамін: вам нараджаць трэба. Або, насмешлівымі вуснамі рэжымніцы Лідзіі Ярмошынай пасылаюць на кухню варыць боршч, — гаварылі ўдзельніцы дыскусійнай панэлі, зладжанай на другі дзень ХХІ Трыялогу, які спраўна павёў журналіст Мікола Ваўранюк.

Прыклад народжанай у 1701 годзе Францішкі Уршулі Радзівіл, якая дэманстратыўна гаворыць пра сваё мацярынства, мае адваротны сэнс. Як вялікая арыстакратка, яна ў кожны момант магла пакарыстацца дапамогай мамкі ці апякункі, але сама ведала цану мацярынству. Яе погляд сугучны сучасным жанчынам Беларусі, якія гатовы спалучыць мацярынства з прафесійнымі ці грамадскімі выклікамі. Апрача гэтага, — як гаварылі гераіні сустрэч, — жанчыны найлепш разумеюць абарончую сілу мацярынства. Часта бывала, што па загадзе маці цэлая сям’я, бацькі з дзеткамі, выходзіла пратэставаць на вуліцу. Людзі палічылі, што ўлады не наважацца страляць па грамадзе, дзе малыя дзеці. Вядома, клопат за дзяцей можа паўплываць і на творчую блакаду, на спыненне палітычнай актыўнасці. Ва ўмовах краіны, дзе па надуманых прычынах могуць адабраць дзяцей у бацькоў, кожны адважны жэст мае сваю цану. Калі зірнуць на рэпрэсіі, рэжым не шкадаваў жанчын. На сённяшні дзень сярод 659 палітычных зняволеных ажно 70 жанчын пабывае за кратамі, у тым ліку засуджаная на 11 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF