Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Перапіс нашага гонару

Яўген ВАПА

Лічаныя дні застаюцца да канца верасня і тым самым да апошніх дзён усеагульнага перапісу насельніцтва ў Польшчы. Перапіс, у адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі, адбываецца раз на дзесяць гадоў, значыць, апошні праводзіўся ў 2011 годзе. З яго вынікамі і спосабам анкетавання праз многіх перапісчыкаў не пагаджаліся нацыянальныя меншасці, у тым ліку і наша беларуская. Тады ў 2011 годзе аказалася, што тых, хто самастойна праз інтэрнэт запісаліся беларусамі, у Падляшскім ваяводстве не прылічылі да спісавых вынікаў. Другая, адвечная хвароба ўсіх перапісаў — пазіцыя многіх перапісчыкаў, якія самавольна ўпісвалі рэспандэнтам польскую нацыянальнасць, зыходзячы з простай, прымітыўнай логікі, што калі жывем у Польшчы, дык мы палякі. Многія апытаныя, асабліва старэйшага ўзросту, не пратэставалі, калі такім ходам развівалася сітуацыя. Але на хваробу комплексаў спалучэння дзяржаўнасці і нацыянальнасці ў адзін толькі варыянт польскасці хварэла і надалей хварэе шмат беларусаў усіх пакаленняў — і тых, якія жывуць на Падляшшы, і тых, якіх лёс у мінулым і зараз раскінуў па ўсёй Польшчы. Надалей сярод беларусаў-каталікоў, асабліва на Сакольшчыне, спрацоўвае традыцыйны, застарэлы прынцып, што католік раўняецца паляк. Гэта стэрэатып падмацаваны шматвяковым пасланнем Каталіцкага касцёла ў гэтай справе. Нягледзячы на розныя сумненні, Галоўная статыстычная ўправа не прызнала аніякіх парушэнняў у справе аб’ектыўнасці такіх, а не іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF