Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Яшчэ пра ашуканства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачаў я апавядаць у мінулым нумары пра наш свет татальнага ашуканства. Практычна немагчыма не стаць яго ахвяраю. Нават калі ты разумееш, што цябе падманваюць, а зрабіць нічога з гэтай сістэмай не можаш. Дык вось чарговая абяцаная гісторыя. Паехаў тыдзень таму адзін мой сябра з Беластока ў Вільню — меў там справы і мусіў да ўсяго заначаваць. У пошуках начлегу зайшоў на адзін з самых папулярных сайтаў, які аказвае патрэбныя пасярэдніцкія гатэльныя паслугі. Знайшоў гатэльчык ці хостэл і хутка зарэзерваваў сабе начлег. Прытым здзівіўся, як хутка электронная сістэма спісала з яго карткі грошы. Прыехаўшы ў Вільню, доўга шукаў мой прыяцель патрэбны адрас, урэшце знайшоў і той гатэльчык, які аказаўся нейкай сумніўнай начлежкай з процьмай людзей падазронага роду заняткаў. Ці трэба далей казаць, што пра ніякую электронную рэгістрацыю там і слухаць ніхто не захацеў, праўда, мясцовы размеркавальнік шмат’ярусных спальных месцаў за грошы прапанаваў пасяліць змучанага дарогай вандроўніка. Сябра мой адмовіўся і на яго шчасце непадалёк знайшоў цалкам прыстойны і недарагі гатэльчык, дзе і атрымаў начлег. Там на рэцэпцыі яму сказалі, што ён не першы такі ашуканы з рэзервацыяй той начлежкі. Але ж калега звяртаўся праз вельмі вядомы і афіцыйны рэсурс! Наступны тыдзень пайшоў у яго на працяглую перапіску з адміністрацыяй таго сур’ёзнага сайта. Пакуль выцягнутыя махлярамі грошы не ўдалося вярнуць. І нешта падказвае, што так і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF