Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

З верасня 1939

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з прафесарам Універсітэта ў Беластоку Яўгенам МІРАНОВІЧАМ.

— У верасні 1939 года наступіла рэалізацыя нямецка-савецкага дагавора ад 23 жніўня пра падзел Польшчы. 1 верасня ўзяліся за справу гітлераўцы, 17 верасня саветы. Неўзабаве склікалі яны ў Беласток г.зв. Народны сход, як легітымізацыю іх улады ў Заходняй Беларусі. Якім чынам выбіраліся дэлегаты на той сход?

— Савецкая ўлада ўжо была спрактыкавана ў такіх справах, цягам дваццаці гадоў. І выпадковых людзей яны не набіралі. Партыйныя камітэты падказвалі, хто мае быць кандыдатам, выпадковых кандыдатаў не было. Дарэчы, так было не толькі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў Польшчы, але таксама пасля ў Літве, Эстоніі, Латвіі. Яны фармальна называліся рабочымі камітэтамі. І вядома, што там праходзілі ўсе з тых, што былі назначаны прайсці. І тут было таксама. Бадай каля 20% складалі палякі, і то такія палякі, што галасавалі так, як чакала ад іх савецкая ўлада.

— Гэта, як мне здаецца, былі мясцовыя людзі...

— Мясцовыя, абавязкова.

— Адкуль Масква ведала, каго з мясцовых рэкамендаваць?

— Структуры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, а далей на поўдні — Украіны, дзейнічалі. Апрача афіцыйных партыйных структур існавалі яшчэ грамадскія і культурныя арганізацыі, якія таксама былі нейкім чынам звязаныя з савецкім бокам. Савецкая разведка мела вялікія магчымасці — польская ўлада не была надта папулярнай, мякка кажучы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF