Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

Мяне да літаратуры прыцягнула беларуская літаратурная мова

Юрка БУЙНЮК

З вядомай на Беласточчыне беларускай паэтэсай, членам Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Жэняй Мартынюк, якая 18 верасня адзначае 65-годдзе з дня нараджэння, размаўляе Юры Буйнюк.

— Што было штуршком, што Ты пачала пісаць вершы? Калі з’явіўся першы верш?

— Гэта было ў пачатковай школе. Мой першы верш — „Мая радзіма”. Калі зараз чытаю яго, адчуваецца, што яго напісала маленькае дзіця. Калі я ўбачыла яго ў „Ніве”, дык адразу адчула, што трэба пісаць далей. Я пісала вершы ў сярэдняй школе, удзельнічала ў школьных конкурсах, перамагала на іх. А таксама я была карэспандэнтам „Нівы”.

— Як успамінаеш сваё дзяцінства і маладосць, а таксама „Ніву” гэтых часоў?

— Вельмі прыемна. Гэта быў пачатак 70-х гадоў ХХ стагоддзя. Вёска Зубава была тады шматлюднай. Па нашых вёсках усе абавязкова выпісвалі і чыталі „Ніву”. Я прыносіла свежы нумар „Нівы” ў родную хату дык і бацькі таксама яе чыталі. У маю школу ў Зубаве прыязджаў святой памяці паэт Віктар Швед.

— Якой была вёска 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя?

— Калі я была маладой дзяўчынай дык было цікава на вёсцы. У маладосці і дзяцінстве было больш свабоды, чымсьці ў дарослым жыцці. Арганізавалі мы калядаванне, танцы, спевы. Калі мама высылала ў вясковую краму з нафтай дык было там многа людзей. Аж гудзела ў магазіне. Узімку людзі заходзілі адны да другіх на вячоркі ў хату. Улетку святочным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF