Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (23). Смерць ПаэтаАндрэй СЦЕПАНЮКЛёс яшчэ раз засмяяўся сваёй бяззубай усмешкай. Праз многа месяцаў, выбіраўшы вершы да чарговых „Вершаўчытальняў”, я падыходзіў да твораў Алеся Разанава і заўсёды неяк не хапала адвагі, каб змясціць іх побач сваіх слоў. Толькі ў папярэднім, дваццаць другім адрэзку, я вырашыў скарыстаць верш „Мы людзі”. Тэкст паслаў у рэдакцыю, а пасля двух дзён прыйшла вестка, што Алесь Разанаў адышоў у Вечнасць... Не стала волата беларускай паэзіі, які ўвёў яе на самыя высокія творчыя ноты і сусветны ўзровень. Не стала заадно класіка і наватара, які сваёй думкай выпярэджваў не адно пакаленне. Калі яна цяжар — тады яна крылы, калі яна вярэдзіць — тады яна гоіць, калі яна знясільвае — тады дае сілу... — Аднак з гэтаю ношкаю ты не здолееш уступіць на неба, — перасцерагае мяне першы анёл. — А без яе зноў упадзеш у мінулае, — перасцерагае другі. Я іх абодвух разумею. Пісягі і апёкі на маім целе. Віхуры клічуць мяне падужацца. Зямля — частка мяне. І агністыя мечы анёлаў пільна ўзіраюцца ў маю душу. Алесь Разанаў, Спадчына * * * У руках невялікая кніжачка з 1994 года „Дзверы”. Невялікая і незвычайная. Своеасаблівая размова паэтаў. У фрагменце ўступу да падрыхтаванай пад рэдакцыяй Яна Чыквіна кніжкі чытаем: (...) |