Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.
Пазнаёміўся ўрэшце з «Нівай» (ч. 52)Мікалай ПАНФІЛЮКУ Васіля і Агаты Кулікоў дома яшчэ былі Коля, Федзя і Валодзя, з якімі я вельмі дружыў. Мы там цэлы час збіраліся, каб з вуснаў Івана Хіліманюка слухаць аповесці з толькі што прачытанай ім кніжкі. І ніхто лепш не мог расказаць людзям змест прачытанай кніжкі, як гэты чалавек-самавук. А пад каляду Ражджаства Хрыстовага і некалькі тыдняў перад святамі я пільна вучыўся калядак з перапісанага песенніка, які быў уласнасцю нашага Івана Філіпюка. Мелі і сваю гвязду і ў першы дзень Каляд — 7 студзеня ўвечары калядавалі і не мінулі ні адной хаты. Камуністы і то шчырыя нас не пускалі да сваіх хацін і зачыняліся, і ў іхніх хатах было цёмна, як у магіле. І гэты працэс няверы ў Бога цягнуўся многія гады ў нас. На шчасце гэтых прыхільнікаў атэізму ў нас было не так многа і яшчэ дзіўна: гэтыя камуністы былі вельмі скупыя і каб даць дзецюку нейкіх 50 грошаў — гэта быў для іх амаль маёнтак. Тады каляднікі толькі першы дзень Каляд звечара хадзілі па вёсцы і праслаўлялі Хрыста і Бога, бо ў іншыя дні не хадзілі і не калядавалі, не так як сёння. Але сёння колькі гэтых каляднікаў? Можна на пальцах палічыць. Заміраюць нашы вёскі і замірае наша прыгожая калядная святочная традыцыя. І штомесяц прыязджала да нас аб’язное кіно, і дэманстраваліся фільмы ў найбольшай зале нашай яшчэ царскай школы. Яе першы грунтоўны рамонт быў праведзены ў час канікулаў у 1956 годзе. І маленькія пакойчыкі (а іх было (...) |