Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

Янка Чарапук-Змагар дапамагаў Бацькаўшчыне

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета 12 жніўня нашаму земляку палітыку і грамадскаму дзеячу Янку Чарапуку-Змагару (1896-1957) споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння.

Янка Чарапук нарадзіўся ў 1896 годзе ў мястэчку Новы Двор на Сакольшчыне. Спачатку вучыўся ў мясцовым гарадскім вучылішчы, а пасля скончыў гімназію ў Гародні і ў 1914 годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт.

Падчас вучобы Янка Чарапук пазнаёміўся з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, якія яго і ўцягнулі ў палітыку. У Пецярбургу нашага земляка ўкраінцы прызначаюць сакратаром Пецярбургскай місіі Цэнтральнай Украінскай Рады. А пазней ён стане супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) і пераедзе ў Кіеў.

Тым не менш, беларуса з Сакольшчыны больш цікавілі і хвалявалі родныя справы Бацькаўшчыны. Таму ў Пецярбургу Янка Чарапук стварае грамадскую культурна-асветную арганізацыю „Вольныя беларусы”, а ў Кіеве становіцца сябрам Беларускае Рады на Украіне. Там, у Кіеве, ён арганізоўвае Беларускую партыю незалежных рэвалюцыянераў.

У 1918 годзе Янка Чарапук вяртаецца на радзіму і актыўна далучаецца да спраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён удзельнічае ў Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны, яго прызначаюць сакратаром беларускай рады гэтых рэгіёнаў. Янка Чарапук шмат піша, друкуецца ў гродзенскіх газетах „Беларус”, „Родны край”, у „Нашай думцы”. Як падае „Энцыклапедыя гісторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF