Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

Супрасльская «Лукашоўка»

(лук)

Сёлета рэстаран «Лукашоўка» з Супрасля адзначае 30-годдзе. У яго кнігах амаль 300 арыгінальных рэцэптаў і штодня маса верных пакупнікоў. А пачалося ўсё з супу і століка пад сліўкай для некалькіх наведвальнікаў летам.

— Мая першая кулінарная прыгода — гэта пясочнае печыва, якое я спякла для бацькоў у 11-гадовым узросце, — распавядае шэф і заснавальніца «Лукашоўкі» Марыя Лукашэвіч. — Мае «цястачкі» былі настолькі цвёрдымі, што іх можна было разбіваць малатком, — смяецца яна. Гэта, аднак, не перашкодзіла спадарыні Марыі, якая ўжо некалькі дзесяцігоддзяў з задавальненнем гаспадарыць у кухні. Спачатку ў сваім сямейным доме, потым у свёкраў і, нарэшце, у сваім уласным рэстаране.

Таматны суп

і каўнер з ліса

Пачаткам «Лукашоўкі» быў столік пад сліўкай і некалькі галодных летніх наведвальнікаў. Прымалі іх на т.зв. «горцы» свёкры Марыі.

— І аднойчы адзін з турыстаў падгледзеў, што я вару таматны суп на кухні, і папрасіў некалькі порцый для яго сям’і, за пэўную плату, — успамінае Марыя. — Я была настолькі здзіўлена, што хтосьці гатовы плаціць за тое, што я раблю кожны дзень і пагадзілася, не задумваючыся.

Яна нават не чакала, што праз некалькі дзён да яе агародчыка есці прыйшлі не адна, а тры сям’і. Навіна пра абеды ў Марыі разнеслася па Супраслі.

— І вось я карміла іх за гэтым сталом усё лета, і яны хацелі за гэта заплаціць, — кажа Марыя Лукашэвіч. — А потым я была дома з нованароджаным, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF