Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

З надзеяй на навучанне ў школе

Аляксей МАРОЗ

Дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы Ігар Лукашук 1 верасня спаткаўся ў актавай зале з вучнямі першых класаў, а моладзь другіх і трэціх класаў адразу сустрэлася ў класах са сваімі выхавацелямі, якія інфармавалі вучняў пра планы на новы навучальны год. Вучні і настаўнікі пасля канікулаў вярнуліся на вучобу і працу ў прыгожы школьны будынак з надзеяй на пастаяннае навучанне ў ім на працягу ўсяго школьнага года.

Каб з за эпідэміі каранавіруса абмежаваць кантакт паміж малодшымі і старэйшымі вучнямі, перша- і другакласнікі ўваходзілі ў школьны будынак галоўнымі дзвярыма, ад вуліцы Пілсудскага, а трэцякласнікі — праз дзверы з боку аўтамабільнай стаянкі. Ліцэісты выявілі радасць ад удалых канікул, якія дазволілі ім крыху прызабыць пра складанасці апошніх двух школьных гадоў, калі большасць навучання праходзіла ў дыстанцыйнай форме, а не ў школе.

— Я — вучань трэцяга класа трохгадовага ліцэя і большасць часу вучыўся дома, кантактуючы з настаўнікамі з дапамогай інтэрнэту. У гэтым годзе трэба будзе здаваць матуральныя экзамены і апасаюся, што магу не справіцца з імі або здабыць нездавальняючую колькасць балаў, паколькі вучоба дома менш эфектыўная, чым у школе. Каб толькі цяпер заняткі ўвесь час адбываліся ў школе і з настаўнікамі, тады можна будзе як найлепш падрыхтавацца да матуральных экзаменаў, — сказаў белліцэіст Бартак.

Ліцэістка Ніна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF