Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

У чаканні Апакаліпсісу

Яўген ВАПА

Чым больш жыву, тым менш я разумею, хочацца паўтарыць за некаторымі класікамі. Тое, што зараз адбываецца вакол нас, перарастае, здаецца, нашы разумовыя магчымасці аналізу і рэфлексіі. Часам здаецца, што нейкія штучныя інтэлекты разбураюць чалавечае існаванне ў зямной прасторы і вядуць нас, людзей, проста да зняволення і падпарадкавання. І гэта ўжо не футурыстычная літаратура і кіно, а штодзённасць, якая забівае ў нас рэалізм і самастойнасць, і заганяе ў пасткі інфармацыйнай і палітычнай хлусні. Штодня ўбіраем у сябе столькі медыйных паведамленняў, што не ў змозе паставіць ім сваёй, пытальна-правяральнай дамбы. А менавіта нашай бязмозгасці чакаюць палітычна-мафійна-медыйна-гандлёвыя карпарацыі сённяшняга часу. Быць толькі скарыстанымі ідыётамі, гэта здаецца тое наша грамадска-палітычнае месца, якое адводзяць нам зараз мажныя гэтага свету. А калі пачытаем яшчэ як мілітарысцкія цмокі нашага часу распрацоўваюць псіхатронную зброю, якая ў змозе знішчыць нас, людзей, не традыцыйнай куляй, але адбіраючы нам розум, голас, забіваючы болем галавы і чым яшчэ толькі прыдумаеш, то проста сам не ведаеш, ці ўжо ў гэты момант не з’яўляемся ўжо паддоследнымі трусамі нейкіх носьбітаў такой атакі. Мабыць, дэпрэсіўныя настроі каранавіруснага перыяду бяруць тут верх над патрэбнай псіхіцы здаровай думкай, але менавіта тое, што тут я напісаў, гэта вынік пэўнай рэфлексіі. А можа проста ад усяго бачанага і перажыванага проста едзе «крыша» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF