Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

Чорны сцэнарый

Міраслаў ГРЫКА

Палітычная алхімія крыху мяне бавіць, крыху трывожыць. Нават у эпоху інтэрнэту і айподаў з функцыяй фільмавання і спадарожнікаў, улада хавае перад публікай тое, што адбываецца на польска-беларускай мяжы. А спосаб, які яна на тое знайшла, настолькі паспяховы, што і недарэчны. У якасці меры засцярогі захапіла ўсе гміны размешчаны ўздоўж памежжа зонай абмежавальных норм выключэння. Яны строга абмяжоўваюць правы грамадзяніна. Гэта перш за ўсё права на падрабязную, аб’ектыўную інфармацыю. Журналісты, незалежныя назіральнікі ці нават дапаможныя арганізацыі не маюць права туды ўваходзіць. Мы як незалежнае грамадства маем ведаць толькі гэта, што хоча ўлада. Але не тыя часы! Мы ведаем, што група з некалькіх дзясяткаў іракскіх і афганскіх бежанцаў, перш падманутых рэжымам Лукашэнкі з надзеяй на бяспечны транзіт праз Беларусь у краіны Еўрапейскага Саюза, выштурхнутая ад яго сілай і ў фінале сваёй драматычнай дарогі спынена польскімі памежнымі службамі на «нічыёй зямлі» ва Уснары павольна канае — ад голаду, знямогі, холаду. Польскі ўрад не хоча іх, а яшчэ больш не хоча Лукашэнка. Тут можна прывесці прыказку: «Варты палац Паца». А рашэнні абедзвюх дзяржаў аднолькава ганебныя. У той жа час праз усё-такі няшчыльную мяжу незаконна перасекла яе больш за 1000 чарговых бежанцаў. Гэтая інфармацыя прадстаўлена прэс-інфарматаркай пагранічнай службы. Неафіцыйныя крыніцы метаду «кантраляванага перасячэння» падаюць СМІ лік 2000 «нелегалаў». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF