Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

Цяпер жанчыны не жывуць як раней

Ганна КАНДРАЦЮК

Размова з прафесарам Лявонам Тарасэвічам — старшынёй Фонду «Віла Сакратэс», арганізатарам ХХІ Трыялогу ў Крынках, які прайшоў пад лозунгам «Беларусь гэта жанчына».

Ганна Кандрацюк: — Яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя Нікола Тэсла, геніяльны вынаходца і візіянер гаварыў, што змены ў грамадстве прыйдуць разам з вызваленнем жанчын ад патрыярхату, а тая энергія вызвалення спрычыніцца да больш якаснага жыцця і мірнага вырашэння сусветных канфліктаў.

Лявон Тарасэвіяч: — Абсалютна, так. Хоць трэба сказаць, што мы, беларусы, не мелі так моцнага патрыярхальнага прыгнёту, як скажам, на Украіне. Там і сёння, калі няма за што ўтрымаць сям’ю, жанчыны едуць у эміграцыю і зарабляюць грошы, а мужчыны не спяшаюцца, яны чакаюць змен у грамадстве. Так што трэба даць шанс рухавіку часу. Час усё пакажа.

— Тэма «Беларусь гэта жанчына» датычыць жаночага твару Рэвалюцыі 2021 года?

— Гэты загаловак мы прыдумалі чатыры гады таму, седзячы ў Галерэі «Ў», а сёння гэта сыгралася з рэчаіснасцю. Так як у Польшчы, так і ў Беларусі мы бачым большую актыўнасць жанчын. І мы можа непатрэбна звяртаем такую вялікую ўвагу, што жанчыны Беларусі на першым плане. Ведаеш, тут адбываецца звычайны працэс, члены грамадства выходзяць бараніць свае правы. І зараз відаць гэту змену ў свеце мастацтва. Бо калі ў дзевяностых гадах я прысутнічаў у Менску ў розных выставах, то тады была адна Людміла Русава, адна з апор мастацтва, а зараз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF