Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Сафійская царква

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Зноў здарылася мне наведаць варшаўскую царкву Мудрасці Божай. Раней, гады бадай два таму, былі толькі муры, службы адбываліся ў часовым храме. Зараз ужо ідуць службы ў галоўнай царкве...

Крышку гісторыі. Варшаўская, як і раней беластоцкая царква Мудрасці Божай будавалася паводле ўзору самай першай царквы такога прысвячэння, якая была ўзведзена ў VI стагоддзі ў Канстанцінопалі пры праўленні імператара Юстыніяна. Вікіпедыя: «Дзеля ўзвядзення грандыёзнага храма Юстыніян выкупіў у прыватных уладальнікаў найбліжэйшыя ўчасткі зямлі і загадаў знесці збудаванні, што стаялі там. Для кіравання работамі Юстыніян запрасіў самых лепшых архітэктараў таго часу: Ісідара Мілецкага і Анфімія Тральскага, якія раней зарэкамендавалі сябе ўзвядзеннем царквы Святых Сергія і Вакха. Пад іх кіраўніцтвам працавала штодзённа па 10 тысяч рабочых. На пабудову быў выкарыстаны самы лепшы будаўнічы матэрыял. Мармур прывозілі з Праконіса, Нумідыі, Карыста і Іерапаля. Таксама ў Канстанцінопаль па імператарскім цыркуляры звозіліся архітэктурныя элементы старажытных збудаванняў (напрыклад, з Рыма было дастаўлена восем парфіравых калон, узятых з храма Сонца, а з Эфеса восем калон з зялёнага мармуру). Акрамя мармуровых упрыгажэнняў Юстыніян, з мэтай прыдаць будаванаму храму небывалыя бляск і раскошу, выкарыстаў на яго аздабленне золата, серабро, слановую косць. Бачанае і нечуванае хараство храма да такой ступені ўражвала народную фантазію, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF