Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Пра ліквідацыю пісьменніцкіх цэнтраў у Беларусі

(лук)

Таццяна Нядбай, першая намесніца старшыні ПЭН-Клуба:

— Закрыццё ПЭНу ўспрынялі мы як своеасаблівае прызнанне. Беларускі ПЭН-цэнтр у выгнанні — толькі такая форма дзейнасці зараз даступная. Нагадаем, 9 жніўня Вярхоўны суд Беларусі прыняў такое рашэнне. І гэта літаратары ўспрынялі, як своеасаблівае прызнанне арганізацыі ва ўмовах, калі ў Беларусі вынішчаюць грамадскі сектар. Арганізацыя, вядома, і далей працягне працу. Лічым за гонар — ПЭН-цэнтр у выгнанні. Як, вось, Паўночная Карэя, як Куба маюць свае ПЭН-цэнтры ў выгнанні. А калі казаць сур’ёзна, то мне здаецца, сёння настолькі моцныя іміджавыя, рэпутацыйныя страты ў беларускіх улад, што ім ужо ўсё адно. Ім — міністэрствам, сілавікам — трэба выканаць задачу і ліквідаваць, і яны гэта робяць ужо не надта думаючы. Бо калі б яны думалі пра рэпутацыю, ніколі б не здарылася гісторыя з самалётам, у якім ляцеў Пратасевіч, або з мігрантамі.

Салідарнасць з Беларускім ПЭНам выказваюць шэраг арганізацый: Міжнародны ПЭН, ПЭН Амерыка, шведскі ПЭН, украінскі ПЭН, польскі ПЭН і таксама іншыя арганізацыі. ПЭН-цэнтр — міжнародная сетка арганізацый, якія аб’ядноўваюць прафесійных літаратараў, між іншым, з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій. Старшыня беларускага ПЭНу — Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Мы былі ’ўганараваны’ ўвагай Міністэрства юстыцыі як адны з самых першых. І можна было б бясконца шукаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF