Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (22). Летняя забруджанасць думак

Андрэй СЦЕПАНЮК

Улетку не хочацца пісаць. Улетку не хочацца чытаць. Улетку не хочацца нават думаць. І калі без першага і другога яшчэ вытрымаеш, без трэцяга выжыць цяжка. А хацелася б, каб было наадварот. Ну і зразумела не кранае гэта ўсіх жывых істот, якія карыстаюцца нажом і відэльцам для таго, каб запоўніць жывот.

Лета прынесла ўзбуджэнне актыўнасці людзей, якія, не здаючыся, стараюцца данесці свету, што ўсё ж такі ў Польшчы існуе яшчэ народ, які называюць беларусамі. Вярнуліся старыя і паявіліся нават новыя мерапрыемствы, на якіх беларуская музыка і беларускае слова мае прыцягнуць хаця на адну хвіліну „праваслаўных палякаў” да задумы над сваім паходжаннем і адказам на пытанне: чаму нашы продкі не ведалі мовы, якая для нас такая нармальная і „цудоўна” зразумелая. Толькі ці сапраўды прыходзіць яшчэ тая задума і паяўляецца пытанне?

Народ мой мёртвы.

На тое, чаму так сталася, ёсць даволі тэорый

аб геапалітычным становішчы,

неспрыяючых этапах развіцця

і шмат другіх доказаў,

каб штодзень прыйшлося мне аглядаць

пераляканыя пустыя вочы,

пабітыя белыя бутэлькі

ў кожным месцы пражывання

майго мёртвага народу.

Яўген Вапа, ***Народ мой мёртвы

* * *

А можа такая непазбежнасць дзеянняў? Чалавек у сваёй сутнасці гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF