Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

На далёкай поўначы (ч.ІІІ)

Юльян КУЖАЛЕЎСКІ

Многа было добрых людзей у ліку начальства, сярод вольных людзей і сярод вязняў; таксама і ў ліку звычайных рабочых. Пра некаторых ужо была згадка. У часе вайны ў Нарыльск часта прысылалі прыгавораных да турэмнага зняволення. Асабліва іх лік павялічыўся пасля заканчэння вайны, калі прысылалі не адзінокіх людзей, але цэлыя роты ўдзельнікаў вайны. Некаторыя прайшлі вайну ад яе выбуху да заканчэння, шматразова былі ранены, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Бывала, за забранне парасяці ці курыцы давалі 3 да 5 гадоў.

Помню высокага ростам ваеннага, які мне расказваў, што прайшоў баявы шлях ад Сталінграда да Берліна, быў тройчы ранены. Атрымаў пяць ордэнаў і некалькі медалёў, а калі для ўсёй роты ўзялі парася ў немцаў, то было гэта дастаткова, каб трапіць у лагер.

Калі я працаваў у праектным бюро ва ўправе механізацыі работ, бачыў такое здарэнне. Аднойчы прынеслі вячэру дзяжурным. У той дзень прывезлі інжынера Грыгорыя Пятровіча Локішынава. У ліку яго абавязкаў было раздаванне баланды. Калі адзін з інжынераў звярнуў яму ўвагу, што няправільна разлівае, Локішынаў ударыў яго апалонікам. Тады той інжынер кінуўся на яго з кулакамі. Хаця Локішынаў быў малодшы ад свайго праціўніка, не мог яго адолець. Той, хаця старэйшы, меў больш сілы і злосці за тое, што яго ўдарыў.

Добра помню Грышу Локішынава. Ніхто яго не любіў, ні на працы, ні ў пакоі, дзе разам кватараваліся. Быў прыдзірлівы і напышлівы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF