Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Колькі нас на нашай зямлі?

Міра ЛУКША

Сёлета 1 красавіка ў Польшчы пачаўся Нацыянальны ўсеагульны перапіс насельніцтва і жылля. Да 7 ліпеня можна было запісацца на афіцыйным сайце перапісу: https://spis.gov.pl/ — сайце Галоўнай статыстычнай установы. У пару дзясятках пытанняў можна было адказаць на тое, якой нацыянальнасці з’яўляецца грамадзянін ці грамадзянка Рэчы Паспалітай. Гэта пытанне жыцця і смерці нацыянальных меншасцей, якіх у краіне жыве нямала. Заява грамадзяніна аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці важная не толькі для яго самога, але для ўсяе беларускае супольнасці ў польскай дзяржаве. Ад гэтага залежыць, як будзе трактавацца беларуская грамада, якая пражыве ва ўсёй краіне, а ў сукупнасці на Падляшшы — ад сотняў гадоў. Ад гэтага, як мы пакажамся, залежыць наша жыццё тут, сарганізаванае ў многіх грамадска-культурных арганізацыях — вучоба, навука, грамадская і культурная дзейнасць і розныя іншыя ініцыятывы, важныя для адзначэння нашай тут прысутнасці цяпер і ў гісторыі ды для развою ў будучыні. Наша дзейнасць у краіне падтрымліваецца законамі пра нацыянальныя меншасці і мову, і нельга гэтым не карыстацца, лёгка аднёсшыся да магчымасцей і абавязкаў адносна сваёй нацыі. Самі дакладваемся, як падаткаплацельшчыкі, да дзяржаўнага бюджэту, з якога атрымліваем сродкі на беларускія мерапрыемствы, між іншым на навучанне роднай мове ў пачатковых і сярэдніх школах.

Сярод пытанняў абавязваючых — пытанне, на якой мове ці мовах размаўляе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF