Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Шматлюднае свята ў Саках

Аляксей МАРОЗ

Паломнікі 18 і 19 жніўня шматлюдна прыбылі на Дзмітрыеўскую горку каля Сакоў на святкаванне Праабражэння Гасподняга, якое ў народзе называюць Спасам. Святкаванне адбываецца асабліва ўрачыста. За багаслужбамі ў царкве і за ўсім святкаваннем наглядалі манахі з Мужчынскага манастыра святога велікамучаніка Дзмітрыя ў Саках, які ўжо дваццаць гадоў паспяхова разгортвае сваю дзейнасць.

Калі я на аўтамабілі ехаў у наваколле Дзмітрыеўскай горкі, паломнікі свае аўтамабілі ставілі ўжо паабапал дарогі, пачынаючы амаль ад самой вёскі Сакі. Шмат машын стаяла таксама паабапал дарогі ў напрамку вёскі Тапаркі. На горцы было ўжо многа людзей, якія маліліся ў Дзмітрыеўскай царкве. Аднак найбольш людзей стаяла на вялікай царкоўнай плошчы, на якой знаходзяцца праваслаўныя могілкі вёскі Сакі. Многія вернікі стаялі там паміж старымі драўлянымі крыжамі і новымі шыкарнымі помнікамі ў цяньку, які давалі старыя таўшчэзныя дрэвы, што акружаюць царкву на ўзгорку. Гэтае месца, так як і гара Грабарка, крыху напамінае гару Фавор, на якой адбылося Праабражэнне Гасподняе.

Частка паломнікаў падчас усяночнай багаслужбы моліцца на Грабарцы, а на наступны дзень прыязджае на Дзмітрыеўскую горку каля Сакоў і можа таму асабліва шматлюдна было ў час галоўнай святочнай літургіі. Раней служылася начная літургія, асвячалася вада і чытаўся акафіст да святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Святары ў пропаведзях гаварылі пра патрэбу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF