Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

«І нас выгналі адтуль. Добра, што яшчэ ўдалося ўцячы»

Уршуля ШУБЗДА

— Восемсот метраў адтуль пекла, бо ў Лукашэнкі пекла. Насылае на нас мігрантаў. Ён не разумны чалавек. Адкуль памятаю, то Лукашэнка ўвесь час пры ўладзе, але ён зараз прайграў усё! Нават у хакей.

Пры стадоле пабудаванай з камянёў стаіць рад крэслаў і столкаў, якіх папрыносілі туды жыхары вёскі Уснар. З невялікага пагорка добра відаць усю мітусню — машыны, журналістаў, палітыкаў.

— Казалі, каб наш Уснар заараць, а зараз гляньце — уся Польшча аб нашай вёсцы гаворыць, — жартуе Станіслаў, які ўсё назірае з пад каменнай стадолы разам са сваімі суседзямі. — Тэлебачанне, радыё, палітыкі, — пералічвае, гледзячы на машыны, якія стаяць насупраць. — Большы празнік сабе тут людзі робяць. Яшчэ марожаных толькі няма, а павінны быць. О, гляньце, дзеці таксама прыязджаюць паглядзець.

Ва Уснары натоўп людзей. Ужо трэці тыдзень справа мігрантаў, якія блукаюць па беларускім баку мяжы каля Уснара, стала тэмай нумар адзін у міжнародных СМІ. На месцы на пастаянным дзяжурстве знаходзяцца вядучыя і аператары буйных тэлеканалаў. У вёсцы стаяць машыны са спадарожнікавымі антэнамі. Таксама шмат актывістаў, якія патрабуюць прыняць мігрантаў у Польшчу. На лузе, у некалькіх сотнях метраў ад лініі мяжы, усталяваны невялікі палатачны гарадок.

— Я там нават і не быў, але зараз магу туды падысці, — Станіслаў падняўся з крэсла і рушыў у бок мяжы. — Ідзіце па маім следзе, бо тут ужо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF